Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
15 чэрвеня ў 22.35 выратавальнікам паведамілі пра шпіталізацыю хлопчыка 2016 года нараджэння з апёкамі, якія ён атрымаў у вёсцы Лосева Гродзенскага раёна ў выніку загарання адзення пры неасцярожным абыходжанні з агнём.
Раніцай 15 чэрвеня ў вёсцы Сучніцы Навагрудскага раёна згарэў нежылы дом. Таксама агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і сцены гаспадарчай пабудовы на падворку.
Прычына пажару высвятляецца.