Пасля сутыкнення
15 чэрвеня каля 00.10 у Гродне адбылося ДТЗ, у выніку якога быў траўмаваны матацыкліст, паведамляе абласная ДАІ
Матацыкл пасля ДТЗ у Гродне
Устанавілі, што 24-гадовы мужчына рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Азёрская Шаша ў накірунку вуліцы Забалоць на матацыкле «Кавасакі», праявіў няўважлівасць і сутыкнуўся з аўтамабілем «БМВ» пад кіраваннем 20-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ матацыкліста з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.
Фота ДАІ