Знайшлі
Мужчыну знайшлі за 500 метраў ад дому
Усхваляваная жонка расказала, што вечарам муж пайшоў на прагулку і дамоў не вярнуўся.
На пошукі выехалі работнікі раённага аддзела МНС, пажарна-аварыйнага атрада Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама супрацоўнікі райаддзела міліцыі. Усяго ў пошуках было задзейнічана 23 чалавекі і 5 адзінак тэхнікі.
Выратавальнікі разбілі тэрыторыю на кварталы, раставілі тэхніку, перыядычна падавалі гукавыя сігналы. У паветра падымалі дрон, пешымі і мабільнымі групамі на квадрацыклах прачэсвалі лес. Пошукі прыпынілі з надыходам ночы.
Назаўтра раніцай пошукі працягнуліся. Над лесам паднялі дрон і працягнулі групамі прачэсваць лес. У 14.30 у 500 метрах ад дома ў яры выратавальнікі з абласнога ўпраўлення МНС знайшлі мужчыну і на насілках вынеслі яго да аўтамабіля хуткай дапамогі.
Перадалі медыкам
Выратаванага шпіталізавалі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС