На паркоўцы Вялікай Траецкай вуліцы ў Гродне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У мінулую пятніцу ў 10.30 на паркоўцы Вялікай Траецкай вуліцы ў Гродне размаўлялі са сваім знаёмым бацька і яго непаўнагадовы сын. У гэты час туды на легкавіку «Мэрсэдэс» пад’ёхаў 28-гадовы кіроўца, прыпаркаваўся і пайшоў па сваіх справах. Калі малады чалавек вярнуўся, то вырашыў, што побач з яго машынай людзі стаяць і смяюцца з яго і яго машыны. Гэта не спадабалася ўладальніку «Мэрсэдэса», ён падышоў да 16-гадовага хлопца і стукнуў яго галавой у нос.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Маладому чалавеку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Фота УУС