Пасля аварыі ў Смаргоні
18 чэрвеня каля 22.00 у Смаргоні здарылася аварыя, у выніку якой быў паранены матацыкліст, паведамляе абласная ДАІ
Легкавік пасля сутыкнення з матацыклам у Смаргоні
Устанавілі, што 65-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген» пры павароце налева на вуліцы Леніна ў Смаргоні не ўступіў дарогу матацыклу «Сузукі», які рухаўся насустрач пад кіраваннем 24-гадовага мужчыны.
У выніку ДТЗ матацыкліст з дыягназам адкрытая чэрапна-мазгавая траўма і шматлікімі пераломамі касцей быў шпіталізаваны ў рэнімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
Фота ДАІ