Ілюстрацыйнае фота
Як паведамляе рэсурс абласной ДАІ, у выхадныя дні ў Гродзенскай вобласці інспектары адпрацуюць дарогі рэспубліканскага і мясцовага значэння
Пад кантролем будзе выкананне кіроўцамі аўтамабіляў і мотатранспарту хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і перавозкі пасажыраў, у тым ліку і на раварах.
ДАІ таксама абяцае не абысці ўвагай у гэтыя дні транспарт сельгаспрадпрыемстваў і маршруткі.
У перыяд адпрацоўкі будзе арганізаваны негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, адзначаецца ў паведамленні.