На месцы лабавога сутыкнення ў Навагрудскім раёне
21 чэрвеня ў Навагрудскім раёне адбылося лабавое сутыкненне, у выніку якога пацярпеў адзін чалавек, паведамляе абласная ДАІ
Легкавік пасля сутыкнення
Устанавілі, што каля 13.50 кіроўца легкавіка «Лада» 1963 года нараджэння на трэцім кіламетры аўтадарогі Гарадзечна – Брацянка – Літоўка выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ» пад кіраваннем мужчыны 1970 года нараджэння.
У выніку сутыкнення кіроўца «Лады» з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ