Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
22 чэрвеня ў 08.25 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі фермы ў вёсцы Катчыно Мастоўскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах пабудовы на плошчы 35 квадратных метраў.
Днём 22 чэрвеня ў вёсцы Пацэвічы Іўеўскага раёна гарэў жылы дом. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.