Квадрацыкл пасля ДТЗ у Гродзенскім раёне
Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
22 чэрвеня каля 19.56 мужчына 1962 года нараджэння на аўтадарозе Р-42 Гродна – Гожа – мяжа Літоўскай Рэспублікі ехаў на квадрацыкле і каля вёскі Крынічная ў Гродзенскім раёне няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос квадрацыкла, які перакуліўся.
У выніку ДТЗ кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ