Больш за кілаграм наротыкаў знайшлі ў оптавага кур'ера
Супрацоўнікі наркакантролю Гродзеншчыны разам з калегамі з рэгіянальнай таможні выйшлі на 38-гадовага жыхара Гродна, які працаваў оптавым кур'ерам інтэрнэт-наркашопа, і пры выкананні чарговага задання па дастаўцы тавару з Мінска ў Гродна затрымалі яго, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Пры затрыманым былі выеўлены і канфіскаваны ўпакоўкі з асабліва небяспечнымі рэчывамі альфа-PVP і 4-СМС агульнай вагой больш за кілаграм.
Далей падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі затрыманы трое рознічных кур’ераў: 15-гадовы гродзенец і жыхары Ваўкавыска 29 і 33 гадоў.
Узбуджана крымінальная справа за збыт наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць да 20 гадоў пазбаўлення волі. Асноўны фігурант гэтай справы ўжо быў судзімы за нарказлачынства, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС