Гарэў гараж на вуліцы Гагарына ў Свіслачы
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
25 чэрвеня ў 06.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражы на вуліцы Гагарына ў Свіслачы. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, пашкоджана аздоба сцен і маёмасць у гаражы, а таксама згарэў легкавік «Аўдзі-80», які там стаяў. Пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі гаспадар гаража 1962 года нараджэння, які быў шпіталізаваны.
Гарэла гаспадарчая пабудова на Чырвонаармейскай вуліцы ў Ваўкавыску
Вечарам 25 чэрвеня паведамілі пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове на Чырвонаармейскай вуліцы ў Ваўкавыску. У выніку гаспадарчая пабудова там згарэла.
Згарэла
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС