Ілюстрацыйнае фота
Традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца ДАІ па ўсёй краіне праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
У межах рэспубліканскай акцыі па прафілактыцы ДТЗ у выніку парушэння хуткасных рэжымаў сёння ён праходзіць пад дэвізам «Зніжаеш хуткасць — зберагаеш жыццё!».
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць у гэтую пятніцу шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, наведаюць працоўныя калектывы, каб нагадаць кіроўцам пра прычыны і наступствы ДТЗ, правілы бяспечнага здзелу ў дарожным руху ды адказнасць за грубыя парушэнні.
ДАІ заклікае кіроўцаў трымацца бяспечнай хуткасці, захоўваць дыстанцыю і інтэрвал ды карыстацца пасамі бяспекі падчас руху.