Тушаць гаспадарчую пабудову ў Ваўкавыскім раёне
Гарэў падвал пяціпавярховіка ў Ашмянах
27 чэрвеня ў 12.47 ашмянскім выратавальнікам паведамілі пра пажар у падвале пяціпавярховіка на вуліцы Янкоўскага ў Ашмянах. На месцы рботнікі МНС убачылі, што ў падвале аднаго з пад’ездаў гарэлі дзверы ў ячэйку.
Пашкоджаныя дзверы ў падвале
Як пазней высветлілася, двое дзяцей 8-мі і 5-ці гадоў забаўляліся ў падвале з запалкамі, падпалілі паперу, кінулі яе ў кут, а самі ўцяклі на вуліцу. Дзверы ў падвал і ячэйку былі адамкнёныя. Праз некаторы час суседзі адчулі пах гарэлага і выклікалі выратавальнікаў.
Байцы МНС ліквідавалі пажар, прычынай якога сталі дзіцячыя забаўкі з агнём. Агонь паспеў пашкодзіць уваходныя дзверы.
Згарэла гаспадарчая пабудова ў Шчучынскім раёне
У гэты ж дзень у 16.23 стала вядома пра пажар у прыватнай гаспадарчай пабудове ў вёсцы Мачуліна Ваўкавыскага раёна. Работнікі МНС ліквідавалі пажар, аднак выратаваць будынак не ўдалося — агонь яго цалкам знішчыў.
Што тут стала прычынай пажару, павінны высветліць спецыялісты.
Гарэў жылы дом у Шчучынскім раёне
Вечарам 27 чэрвеня жыхарка аграгарадка Бакшты Шчучынскага раёна паведаміла выратавальнікам, што гарыць яе дом. Пажарныя разлікі адразу накіраваліся па ўказаным адрасе.
Наступствы пажару ў доме
Вяскоўка распавяла, што знаходзілася з дзецьмі на вуліцы і ўбачыла, што з акна дома ідзе дым, і паведаміла пра гэта ў МНС.
Пашкоджана маёмасць у доме
Пажар ліквідавалі. Агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у пакоі.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС