Аперацыя "Фільтр"
Самым распаўсюджаным парушэннем стала адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, паведамляе абласная ДАІ
У пятніцу, 28 чэрвеня, супрацоўнікі ДАІ працавалі ва ўзмоцненым рэжыме і ў Слонімскім, Смаргонскім, Лідскім, Ваўкавыскім раёнах, а таксама ў Гродне правялі прафілактычныя мерапрыемствы «Фільтр».
Звужаючы палосы руху, інспектары правяралі кіроўцаў, іх транспарт і дакументы.
Адсутнасць дазволу на ўдзел у руху стала ў гэты дзень самым распаўсюджаным парушэннем, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ