Ілюстрацыйнае фота
28 чэрвеня ў 10.40 выратавальнікам паведамілі пра пажар у чатырохкватэрным доме на Камсамольскай вуліцы ў Шчучыне. У выніку ўзгарання пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і маёмасць.
У гэты ж дзень у 11.44 стала вядома пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Індура Гродзенскага. У выніку ўзгарання пацярпела аздоба дома і аконная рама. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовыя жыхары патушылі пажар.
Яшчэ адзін жылы дом гарэў 28 чэрвеня ў вёсцы Расла Смаргонскага раёна. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Таксама быў пашкоджаны дах суседняга нежылога дома на плошчы 2 квадратныя метры.
Вечарам 28 чэрвеня ў аграгарадку Скрыбаўцы Шчучынскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агонь знішчыў дах і пашкодзіў маёмасць у будынку.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла ноччу 29 чэрвеня на вуліцы Карскага ў Гродне і была цалкам знішчана агнём. Па адной з версій, у будынак стукнула маланка, што і стала прычынай пажару.
Прычыны астатніх пажараў высвятляюцца.