На месцы ДТЗ у Мастоўскім раёне
29 чэрвеня каля 7.00 на 14-ым кіламетры аўтадарогі Жалудок – Орля – Малькавічы жанчына-кіроўца легкавіка “Сітраен” 1970 года нараджэння сыходзіла ад сутыкнення з раптоўна выбеглай на праезджую частку дзікай жывёлай, не справілася з кіраваннем і з’ехала ў левы па ходу руху кювет, дзе сутыкнулася з прыдарожным дрэвам, паведамляе абласная ДАІ
Легкавік у кювеце
У выніку ДТЗ 9-гадовая пасажырка легкавіка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была дастаўлена ў бальніцу.
Фота ДАІ