Ілюстрацывйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 29 чэрвеня ў вёсцы Новаспаск Смаргонскага раёна цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова.
Вечарам 29 чэрвеня гарэла гаспадарчая пабудова на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў вёсцы Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Там агонь паспеў знішчыць дах будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.