На месцы ДТЗ у Ашмянскім раёне
ДТЗ з удзелам непаўнагадовага адбылося 1 ліпеня каля 18.00 на аўтадарозе Каменны Лог – Ганева – Камяны каля ТЛЦ «Каменны Лог», паведамляе абласная ДАІ
Устанавілі, што жанчына-кіроўца 1994 года нараджэння на легкавіку «Dodge Caliber» наехала на хлопчыка 2015 года нараджэння, які раптоўна выбег на дарогу злева направа па ходу руху.
У выніку ДТЗ пацярпелага з закрытым пераломам левай ключыцы, тупой траўмай жывата і іншымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ