На месцы смяротнай аварыі ў Лідскім раёне 3 ліпеня
Смяротная аварыя здарылася 3 ліпеня ў 10.30 каля вёскі Горні Лідскага раёна, паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення
Пры выездзе на М-6 80-гадовы кіроўца легкавіка ВАЗ не прапусціў “Шаўрале”. У выніку сутыкнення кіроўца ВАЗа і яго 77-гадовая пасажырка загінулі на месцы ДТЗ.
У “Шаўрале” сур’ёзных пацярпелых няма, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ