На месцы ДТЗ у Смаргонскім раёне
Аварыя з цяжкімі наступствамі здарылася ў Смаргонскім раёне 4 ліпеня ў 12.20, паведамляе абласная ДАІ
Легкавік пасля ДТЗ у Смаргонскім раёне
На 99-м кіламетры аўтадарогі М-7 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі 55-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі» заснуў за рулём, выехаў за межы праезджай часткі ўправа і стукнуўся ў бар’ерную агароджу.
У выніку ДТЗ пацярпелі 49-гадовая жанчына-пасажыр і дзяўчына 2009 года нараджэння, якіх даставілі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Фота ДАІ