Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-2 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-1 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За суткі на Гродзеншчыне здарылася пяць пажараў

8 июля 2024 10:15
Поделиться:

Гарэў легкавік у Лідскім раёне

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці гарэлі легкавік, дзве прыватныя лазні, электрашчыток і гаспадарчая пабудова, паведамляе МНС

Наступствы ўзгарання машыны

7 ліпеня ў 13.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка ў вёсцы Радзівонішкі Лідскага раёна. У выніку пажару знішчаны салон машыны, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кузава.

Гарэла лазня ў вёсцы Шастакі Смаргонскага раёна

Таксама днём 7 ліпеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Шастакі Смаргонскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў маёмасць і сцены ў лазні, а таксама пашкодзіў дах гаспадарчай пабудовы побач з лазняй.

Гарэла лазня ў Гродзенскім раёне

Яшчэ адна прыватная лазня гарэла вечарам 7 ліпеня ў садовым таварыстве Лабно-Агароднікі Гродзенскага раёна. Там агонь пашкодзіў перакрыцці і сцены ў парылцы.

Парылка пасля пажару

У Лідзе на Кляновай вуліцы 7 ліпеня загарэўся электрычны шчыток на прыватным падворку. У выніку ўзгарання быў знішчаны аўтаматычны выключальнік.

Электашчыток пасля пажару ў Лідзе

Гарэла гаспадарчая пабудова ў Астравецкім раёне

У аграгарадку Падольцы Астравецкага раёна гарэла ў гэты дзень прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram