Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
9 ліпеня ў 15.16 выратавальнікам паведамілі пра загаранне грузавіка DAF 2018 года выпуску ў аграгарадку Беняконі Воранаўскага раёна.
У выніку пажару пашкоджаны салон і лакафарбавае пакрыццё кабіны аўтамабіля.
Прычына загарання высвятляецца.