Гарэлала драўляная пабудова ў Гродне, грузавік са збожжам у Свіслацкім раёне, легкавік у Шчучынскім раёне, бытоўка ў Гродзенскім раёне і жылы дом у Лідзе

За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарылася пяць пажараў, пацярпелых людзей няма, паведамляе МНС

10 ліпеня ў 12.29 выратавальнікам паведамілі пра тое, што на вуліцы Таўлая ў Гродне гарыць драўляная пабудова. Калі работнікі МНС прыбылі на месца, будынак быў цалкам ахоплены агнём. Выратаваць яго не ўдалося.

Па адной з версій, да пажару магло прывесці чыёсь неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Гарэў грузавік са збожжам у Свіслацкім раёне

Таксама 10 ліпеня ў полі каля вёскі Святы Свіслацкага раёна гарэў грузавік са збожжам. Да прыбыцці пажарных работнікі гаспадаркі самастойна тушылі пажар. Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Агнём была пашкоджана кабіна аўтамабіля, маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё прычэпа. Удалося выратаваць 25 тон пшаніцы.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Па адной з версій, да пажару магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку машыны.

Гарэў легкавік «Аўдзі» ў Шчучынскім раёне

У гэты ж дзень у аграгарадку Новы Двор Шчучынскага раёна на прыватным падворку гарэў легкавік «Аўдзі». Да прыбыцця пажарных разлікаў уладальнік машыны самастойна ліквідаваў узгарання. Агонь знішчыў салон машыны, пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё кузова.

Па адной з версій, да пажару магло прывесці парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і абсталявання.

Бытоўка згарэла

Вечарам 10 ліпеня ў вёсцы Сіўкава Гродзенскага раёна на прыватным падворку гарэла бытоўка. Работнікі МНС ліквідавалі пажар, але выратаваць бытоўку не ўдалося — яна цалкам згарэла.

Прычыну пажару павінны высветліць спецыялісты.

Гарэў прыватны дом у Лідзе

11 ліпеня ў 03.45 выратавальнікам паступіла паведамленне, што на 3-яй Крупаўскай вуліцы ў Лідзе гарыць прыватны жылы дом. Гарэла ў сярэдзіне дома. Людзей у доме не было. Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць дах і перакрыцці ды пашкодзіць маёмасць у доме.

Нступствы пажару ў Лідзе

Прычыну ўзгарання павінны ўстанавіць спецыялісты.

Фота МНС

Последние новости

В Слониме выпал настоящий первый снег. Зима вступила в свои права?

Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.

22.11.2024

Министр обороны Беларуси открыл в Слониме стадион «Гвардейский»

Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».

22.11.2024

О погоде в выходные на Гродненщине. Каким было 22 ноября в истории метеонаблюдений?

О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.

22.11.2024

Слонимское предприятие открыло свой первый фирменный магазин в Китае

В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.

22.11.2024

Огненное ЧП в Слониме — пожар вспыхнул на территории автосервиса

Огнем повреждена кровля и входная дверь помещения.

22.11.2024