На месцы ДТЗ у Лідскім раёне
ДТЗ з удзелам пешахода адбылося ў Лідскім раёне 11 ліпеня ў 23.00, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Пасля наезду
Устанавілі, што 29-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі» рухаўся па Транспартнай вуліцы ў вёсцы Шабакі і наехаў на 25-гадовага мужчыну на праезджай частцы дарогі.
У ваыніку ДТЗ пешаход быў шпіталізаваны ў бальніцу з дыягназам закрыты пералом левай плечавой косткі, закрыты пералом касцей таза і з іншымі траўмамі.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ