Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС
Днём 13 ліпеня ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, закурадымлены сцены ў доме.
Вечарам 13 ліпеня на Першамайскай вуліцы ў Мастах гарэла прыватная лазня. У выніку пажару пашкоджаны дах, аздоба сценаў і маёмасць у лазні.
Дзве гаспадарчыя пабудовы згарэлі вечарам 13 ліпеня ў вёсцы Малыя Іадковічы Бераставіцкага раёна.
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла ў гэты вечар на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў у Гродне. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены, маёмасць у пабудове, а таксама ваконны праём і аздоба сцен лазні, якая месціцца побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.