Выратавальнікі спускаюцца ў падвал даставаць пацярпелую ў Ашмянскім раёне
17 ліпеня ў 10.17 усхваляваная жыхарка вёскі Павяжы Ашмянскага раёна звярнулася з просьбай да выратавальнікаў дапамагчы яе старой маці, якая ўпала ў падвал і выбрацца адтуль сама не можа, паведамляе МНС
Дастаюць пацярпелую з падвала
На месцы работнікі МНС устанавілі, што 85-гадовая жанчына аступілася і ўпала ў адчынены падвал, а дачка выклікала выратавальнікаў. Пацярпелая была ў прытомнасці і скардзілася на боль у левай руцэ і бядры.
Выратавальнікі спусціліся ў падвал, абвязалі жанчыну пасам пажарнага і з дапамогай выратавальнай вяроўкі дасталі яе на паверхню.
У цяжкім стане пацярпелую шпіталізавалі.
Фота МНС