Ілюстрацыйнае фота
У межах рэспубліканскай папераджальнай акцыі «Сустрэчная паласа» супрацоўнікі ДАІ вечарам у пятніцу атпрацоўвалі загарадныя дарогі, дзе асаблівую ўвагу звярталі на парушэнні правілаў абгону, паведамляе абласны рэсурс ДАІ
За адзін вечар пятніцы ў Гродзенскім раёне інспектары прадухілілі 12 такіх парушэнняў. У выхадныя дні акцыя працягнецца.
Для выяўлення парушэнняў правіл абгону інспектары выкарыстоўваюць негалосны кантроль за кіроўцамі легкавога і грузавога транспарту.
За грубае парушэнне ПДР прадугледжаны штраф ад 2 да 10 базавых адзінак з магчымым пазбаўленнем правоў, адзначаецца ў паведамленні.