Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 20 ліпеня на вуліцы Славінскага ў Гродне на неахоўнай стаянцы загарэўся легкавік. Агонь пашкодзіў абсталяванне маторнага адсека машыны.
Яшчэ адзін легкавік гарэў днём 20 ліпеня ў аграгарадку Гарадзечна Навагрудскага раёна. Там таксама быў пашкоджаны маторны адсек.
У гэты ж дзень на вуліцы Карзюка ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна здарыўся пажар у падвале шматкватэрнага дома. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у падвале.
Яшчэ адзін пажар здарыўся 20 ліпеня ў аграгарадку Місевічы Воранаўскага раёна — гарэў нежылы дом. Агонь знішчыў перакрыцці і дах ды пашкодзіў сцены ў доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.