Мужчыны ўзялі з сабой спіртное, якое адразу на месцы і выпілі, не чакаючы ўлову. Хутка рыбаловы паснулі проста на зямлі, а калі прачнуліся, то не далічыліся двух мабільных тэлефонаў, залатога ланцужка, а таксама заплечніка з пашпартам, гаманцом, зарадным прыстасаваннем і адзеннем. Сума стратаў склала 1400 беларускіх рублёў.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў асобы западозраных у злачынстве ўстанавілі. Імі аказаліся 50-гадовы мужчына і 51-гадовая жанчына з Гродна. Падчас допыту яны прызналіся, што ў той дзень убачылі спячымі двух мужчын і забралі іх рэчы.
Частку ўкрадзенага праваахоўнікі знайшлі, у тым ліку і залаты ланцужок.
Супраць аматараў чужога дабра заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
Мужчына раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС