На месцы ДТЗ у Карэліцкім раёне 21 ліпеня
21 ліпеня ў 18.40 ў Карэліцкім раёне адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў пешаход, паведамляе абласная ДАІ
Мапед пасля наезду
Устанавілі, што 14-гадовы падлетак ехаў на мапедзе па Новай вуліцы ў аграгарадку Лукі і на праезджай частцы дарогі наехаў на 21-гадовага мужчыну.
З пераломам сярэдняй трэці абедзьвюх касцей правай галёнкі пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ