Фота з архіва Слонімскага раённага цэнтра культуры НТіР
Імпрэза пройдзе на прыклубнай тэрыторыі і пачнецца ў 14 гадзін.
Спачатку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята пад назвай «Дзе лён шануюць, берагуць, там будзе што і апрануць». Затым яно прадоўжыцца працай тэматычных пляцовак «Вандруем разам з лёнам», «Дэфіле ў ільняных касцюмах», «Роднае моднае».
Госці свята змогуць пакаштаваць стравы з дабаўленнем лёну, зрабіць ляльку з лёну і навучыцца вязаць на спіцах.
Каля клуба будзе працаваць музей пад адкрытым небам «Ад вытокаў да сённяшняга». Удзельнікаў і гасцей будзе забаўляць спевамі народны вакальны ансамбль «Славяначка».
Для дзяцей таксама прадугледжана мноства забаў: інтэрактыўная праграма, атракцыёны, аквагрым, бяспройгрышная латарэя.
Свята будзе працягвацца дзве гадзіны.