З выхаванцамі дзіцячага сада
Інспектары прапаганды Слонімскага райаддзела МНС разам з актывістамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з СШ №10 наведалі дзіцячыя сады №№ 5, 7, 11, дзе правялі займальныя гутаркі, конкурсы і віктарыны, паведамляе рэсурс МНС
Падчас сустрэчы ў дзіцячым садку ў Слоніме
Выратавальнікі распавялі малым, якія надзвычайныя сітуацыі могуць здарыцца летам і як іх пазбегнуць.
Дзеці з лёгкасцю разгадвалі «пажарныя» загадкі, атпрацавалі алгарытм дзеянняў пры выяўленні пажару.
Інспектары напомнілі выхаванцам садоў правілы паводзін на вадаёмах і ў лесе.
На развітанне прадстаўнікі МНС падарылі малым наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай тэматыкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС