Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У сярэдзіне ліпеня жанчыне патэлефанавалі на мессанджэр «супрацоўнікі службы бяспекі банка» і сказалі, што махляры спрабуюць украсці з яе рахунка грошы. Маўляў, каб захаваць грошы, патрэбна перавесці іх на абаронены рахунак.
Такім чынам сапраўдныя махляры ўгаварылі жанчыну перавесці на іх рахунак 31 128 беларускіх рублёў, а потым перасталі выходзіць з ёй на сувязь.
Пацярпелая паведаміла пра злачынства ў Ленінскі РАУС.
Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў буйным памеры».