Камбікорм у машыне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
І ў багажніку
У сярэдзіне ліпеня нарад ДАІ Шчучынскага РАУС спыніў легкавік ВАЗ для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы. Міліцыянеры выявілі ў салоне і ў багажніку легкавіка 11 мяшкоў з камбікормам. 37-гадовы кіроўца не змог прадставіць дакументаў, якія пацвердзілі б лягальнасць набыцця і перавозкі груза.
Мужчына патлумачыў міліцыянерам, што такая колькасць камбікорму спатрэбілася для асабістых патрэбаў.
Мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС