У Гродне паваленае дрэва пашкодзіла легкавік
У Гродзенскай вобласці зафіксаваны 39 фактаў падзення дрэў, у выніку чаго пашкоджаны адзін аўтамабіль у Гродне. Людзі не пацярпелі, паведамляе МНС
Выратавальнікі дапамагаюць камунальным службам пілавацьі прыбіраць паваленыя і аварыйныя дрэвы ў розных раёнах вобласці.
Таксама з-за моцнага ветру было парушана электразабеспячэнне ў 67 населеных пунктах вобласці. Для ўзнаўлення падачы электрычнасці задзейнічаны аварыйныя брыгады электрасетак, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС