Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, паведамляе МНС
28 ліпеня ў 21.05 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне легкавога аўтамабіля на вуліцы Якуба Коласа ў Смаргоні. У выніку пажару агнём пашкоджана электраабсталяванне рухавіка машыны.
Прычына ўзгарання высвятляецца.
29 ліпеня ў 01.30 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Касценева Шчучынскага раёна. Там агнём знішчаны дах, перакрыці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца.