На пажары ў Шчучынскім раёне пацярпеў мужчына 1962 года нараджэння

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС  

29 ліпеня ў 06.01 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у
жылым доме ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены дома. У агні пацярпеў брат гаспадара дома 1962 года нараджэння, які шпіталізаваны з апёкамі.

Таксама раніцай 29 ліпеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Падгай Воранаўскага раёна. У выніку пашкоджаны сцены, дах і маёмасць у пабудове.

30 ліпеня ў 03.26 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне легкавіка «Аўдзі-80» на неахоўнай стаянцы на вуліцы Драздовіча ў Навагрудку. У выніку ўзгарання пашкоджана панэль прыбораў машыны.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Последние новости

Ушел из жизни выдающийся тренер и наставник Григорий Заковраш

20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…

22.11.2024

Слонимские коммунальщики отчитались: к зиме готовы

Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.

22.11.2024

В Слониме выпал настоящий первый снег. Зима вступила в свои права?

Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.

22.11.2024

Министр обороны Беларуси открыл в Слониме стадион «Гвардейский»

Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».

22.11.2024