Гарэў адміністрацыйны будынак у Бераставіцкім раёне
Пасля пажару ў кабінеце
30 ліпеня ў 07.02 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у адміністрацыйным будынку ў аграгарадку Пагранічны Бераставіцкага раёна. У выніку ўзгарання знішчана аргтэхніка, пашкоджана маёмасць у кабінеце, закурадымлены сцены і столь.
Гэрэлі прэс-падборшчык і салома ў Бераставіцкім раёне
Яшчэ адзін пажар здарыўся ў Бераставіцкім раёне днём 30 ліпеня. У полі каля вёскі Траццякі гарэў прэс-падборшчык саломы і салома ў рулонах. У выніку ўзгарання пашкоджаны прэс-падборшчык і знішчана 8 тон саломы.
Прэс-падборшчык саломы пасля пажару
Таксама 30 ліпеня гарэў жылы дом у вёсцы Тужаўляны Гродзенскага раёна, які знаходзіцца на рэканструкцыі. У выніку ўзгарання пашкоджана ўнутраная частка сцяны на плошчы 0,1 квадратнага метра.
Гарэў дом у Гродзенскім раёне
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС