Пад коламі грузавіка ў Іўеўскім раёне
31 ліпеня ў 22.35 у Іўеўскі РАУС паступіла паведамленне пра ДТЗ з цяжкімі наступствамі, канстатуе абласная ДАІ
Устанавілі, што 48-гадовы кіроўца грузавіка «Мэрсэдэс» на 129 кіламетры аўтадарогі Мінск – Гродна рухаўся ў бок Гродна і наехаў на 40-гадовага мужчыну, які ляжаў на правай паласе па ходу руху і не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння.
Па факце гэтага здарэння магчыма ўзбуджэнне крымінальнай справы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ