На месцы аварыі ў Ваўкавыскім раёне 1 жніўня
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Пасля сутыкнення з легкавіком
Устанавілі, што 20-гадовы раварыст 1 жніўня каля 19.20 рухаўся па аўтадарозе Р-51 Астрыно – Шчучын – Ваўкавыск і выязджаў на аўтадарогу Р-44 Гродна – Ружаны – Івацэвічы, калі сутыкнуўся з легкавіком «Фольксваген» пад кіраваннем 33-гадовага мужчыны, які ехаў з боку Ваўкавыска. Кіроўца легкавіка прыняў экстранныя меры тармажэння, але пазбегнуць сутыкнення не змог.
Раварыст падчас аварыі быў у шлеме і ў навушніках. У выніку ДТЗ ён атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.
Па факце гэтай аварыі прызначана праверка, а ДАІ ў чарговы раз заклікае кіроўцаў двуколак быць больш уважлівымі і асцярожнымі на дарогах падчас руху.
Фота ДАІ