За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся шэсць пажараў, паведамляе МНС
Вечарам 3 жніўня выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне саломы ў рулонах у полі каля вёскі Славічы Гродзенскага раёна. У выніку агнём знішчана 4,8 тоны саломы.
Таксама вечарам 3 жніўня ў полі каля вёскі Падліпкі Гродзенскага раёна агонь знішчыў скірду з 76 тонамі саломы ў рулонах.
Днём 3 жніўня выратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры на вуліцы Францішка Багушэвіча ў Гродне. У выніку агнём пашкоджана балконная рама, закурадымлены сцены, столь і маёмасць на балконе.
Яшчэ адна кватэра гарэла вечарам 3 жніўня на Кааператыўнай вуліцы ў Лідзе. Агнём знішчана маёмасць на балконе і закурадымлены сцены. Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
Таксама вечарам 3 жніўня ў вёсцы Някрашы Гродзенскага раёна згарэла гаспадарчая пабудова.
У гэты ж вечар гарэў будынак склада на вуліцы Серафімовіча ў Гродне. Агонь пашкодзіў аконную раму. Закурадымлены сцены склада.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.
Огнем повреждена кровля и входная дверь помещения.