У Гродне гарэла кватэра
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Пашкоджаная маёмасць
6 жніўня ў 01.36 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Белыя Росы ў Гродне. У выніку ўзгарання ў спальні знішчана маёмасць, аконная рама, пашкоджана маёмасць у трох пакоях, закурадымлены сцены і столь у кватэры і ў пад’ездзе шматпавярховіка.
Работнікі МНС выратавалі 8 чалавек (у тым ліку 3 дзяцей) з вышэйшых кватэр, эвакуіравалі 15 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей.
Гаспадар кватэры 1966 года нараджэння быў шпіталізаваны ў здавальняючым стане, адзначаецца ў паведамленні.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС