Разбітае акно ў вёсцы Агароднікі Лідскага раёна каштавала хлопцу крымінальнай справы
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Шпурнуў у акно кавалак асфальту
Міліцыянеры ўстанавілі, што ў канцы ліпеня на Новай вуліцы у вёсцы Агароднікі Лідскага раёна 23-гадовы мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення шпурнуў кусок асфальту ў акно бліжэйшага будынка і разбіў шкло.
Малады чалавек патлумачыў міліцыянерам, што ў той дзень пасварыўся з маці і такім чынам вымясціў сваю агрэсію.
Сваімі дзеяннямі вясковец нанёс матэрыяльныя страты прадпрыемству, на балансе якога знаходзіцца будынак. Супраць маладога чалавека ўзбудзілі крымінальную справу па ратыкуле «Хуліганства».
Фота УУС