У Шчучынскім раёне гарэў жылы дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарылася тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
У агні загінуў гаспадар дома
8 жніўня ў 23.20 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў аграгарадку Новы двор Шчучынскага раёна. У выніку пажару знішчана маёмасць і пашкоджаны сцены ў доме. У 23.47 знойдзены мёртвым гаспадар дома 1975 года нараджэння.
Таксама 8 жніўня ў 23.27 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне саломы ў рулонах на полі каля вёскі Ячанцы Лідскага раёна. Агнём знішчана тры тоны саломы.
Яшчэ адзін пажар вечарам 8 жніўня здарыўся ў садовым таварыстве «Сонейка» каля вёскі Салаўі Гродзенскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС