На месцы ДТЗ 10 жніўня ў Гродне
10 жніўня каля 6 гадзін на скрыжаванні Лідскай вуліцы і праспекта Касманаўтаў у Гродне здарылася аварыя, у якой пацярпела пасажыр легкавіка, паведамляе абласная ДАІ
Пасля сутыкнення ў Гродне 10 жніўня
Устанавілі, што 67-гадовы кіроўца легкавіка «Таёта» рухаўся з боку вуліцы Белуша ў накірунку Пралетарскай і пры пад’ездзе да нераўназначнага скрыжавання, не прапусцыў легкавік «Фольксваген»-таксі, які рухаўся па галоўнай дарозе.
У выніку сутыкнення 67-гадовая пасажыр «Татёты» з пераломам ключыцы і ўдарам у грудную клетку была дастаўлена ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ