Ілюстрацыйнае фота
Раніцай у панядзелак, 12 жніўня, у Слонімскім, Смаргонскім, Лідскім, Шчучынскім, Навагрудскім і Ваўкавыскім раёнах, а таксама ў Гродне былі праведзены спецыяльныя прафілактычныя мерапрыемствы «Фільтр», паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Звужаючы палося руху, супрацоўнікі ДАІ правяралі кіроўцаў, іх транспарт і дакументы.
У Гродне затрымалі двух п’яных кіроўцаў.
Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі у Гродне ў гэты дзень былі адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху і кіраванне аўтамабілем з тэхнічнымі няспраўнасцямі, адзначаецца ў паведамленні.