Знойдзенае ў механізатара на прысядзібным участку паліва
36 каністраў з крадзеным дызпалівам знайшлі міліцыянеры на прысядзібным участку падчас рэйду ў механізатара аднаго з сяльгаспрадпрыемстваў Воранаўскага раёна, канстатуе рэсурс абласной міліцыі
У каністрах знаходзілася 580 літраў пафарбаванай саляркі
Устанавілі, што 49-гадовы механізатар з чэрвеня па ліпень гэтага года прысвоіў сабе 580 літраў пафарбаванага дызельнага паліва. Страты прадпрыемства ад гэтага склалі 1200 рублёў.
Мужчына патлумачыў міліцыянерам, што за кошт эканоміі ўтварыліся лішкі паліва, якое ён невялікімі порцыямі зліваў для асабістых патрэб.
Супраць вяскоўца ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Прысваенне альбо растрата», а міліцыя нагадвае, што аб’екты сяльгасвытворчасці па-ранейшаму застаюцца пад яе пільнай увагай.
Фота УУС