У Астравецкім раёне гарэў жылы дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Падчас пажару загінуў гаспадар дома
12 жніўня ў 06.37 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Вялікія Яцыны Астравецкага раёна.
У выніку пажару знішчана маёмасць, пашкоджаны сцены. Загінуў гаспадар дома 1967 года нараджэння.
Днём 12 жніўня на прыватным падворку ў аграгарадку Елка Зэльвенскага раёна гарэў аўтамабіль Renault Scenic 1999 года выпуску.
У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Вечарам 12 жніўня выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове ў вёсцы Астухава Карэліцкага раёна.
У выніку агнём пашкоджаны дах пабудовы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС