Гарыць гаспадарчая пабудова ў Гродзенскім раёне
За мінулыя суткі на Гродзеншчыне здарыліся два пажары, людзі не пацярпелі, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў гаспадарчай пабудове
13 жніўня ў 15.46 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове ў садовым таварыстве каля вёскі Караліно Гродзенскага раёна.
Агонь знішчыў маёмасць і дах у будынку. Верагоднай прычынай загарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.
У Воранаўскім раёне згарэла 57 тон саломы
У гэты ж дзень гарэла скірда саломы каля вёскі Сокалы Воранаўскага раёна. Выратавальнікі патушылі пажар. У выніку ўзгарання знішчана 57 тон саломы. Верагоднай прычынай пажару таксама называецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Фота МНС