Ілюстрацыйнае фота
Расіянін на папулярнай інтэрнэт-пляцоўцы знайшоў аб’яву пра продаж легкавіка «Toyota Land Cruiser» 2014 года выпуску з Еўразвяза за 2 мільёны расійскіх рублёў. Мужчына выйшаў на сувязь з прадаўцом праз WhatsApp. Праз месанджэр былі перасланы дакументы для заключэння дамовы. Пакупнік таксама пераслаў на рахунак прадаўца 420 тысяч расійскіх рублёў прадаплаты.
Далей ён павінен быў прыехаць у Беларусь у пункт пропуску на мяжы ў Воранаўскім раёне і забраць машыну. Расіянін так і зрабіў. І ўжо на месцы ў Беларусі даведаўся, што такой машыны няма і не было, а дакументы, якія ён прадставіў, мала таго, што не сапраўдныя, але яшчэ і аформлены з памылкамі.
Грамадзяні Расіі звярнуўся па дапамогу ў мясцовыя органы правапарадку. Воранаўскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў па гэтым факце крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры.